Да мяне пачуццё завiтала

Юлия Гришкевич Поудзень
Да мяне пачуццё завiтала,
Незнаёмае, у белай кашулi.
I чамусьцi прыйшло без абутку,
Хоць на вулiцы дождж паласуе.

Вось стаiць на парозе няўтульна,
Па-дзiцячы глядзiць мне ў вочы.
-Захадзi, бо прыйшло. Што нясмелае?
Раскажы, дзе збiвала ты ногi?

Можа кавы? Лягчэй пойдуць словы…
Ты бяз цукру? – Ага. – Вось, частуйся.
Мне таксама так больш да спадобы:
Адчуваць чысты смак, без аздобы.
Як i ты, я падману баюся.

     -Я так доўга блукала бяз мэты,
     Я так доўга… Я крыху стамiлася.
     Скрыжаваннi, напоўпы, сустрэчы,
     Сотнi твараў. Я…не спазнiлася?

     Ты прабач, што бяз стыльнае грыўкi,
     У iльнянай нябрэндавай вопратцы.
     У жыццi стала будуць памылкi,
     Бо бяз iх як ацэнiш каштоўнае.

- I  ты прабач, што сустрэла заспаная.
Пачала забываць й не чакала.
Заставайся, неспадзяванае,
Хоць цябе не такiм уяўляла.