Ляцяць буслы да Беларусi

Анатолий Анненко
Ляцяць буслы да Беларусі;
                дамоў, дамоў - ляцяць здалЯ.
Калісці я дамоў вярнуся. -
                Ўсё вабіць родная зямля.

Святло нябёс маёй Радзімы,
                пяшчотны спеў яе лясоў..,
і вёсны ўсе яе і зімы... -
                душУ мне грэюць зноў і зноў.

Ў твае абдымкі я цягнуся,
                мой родны край, каханы край.
...Ляцяць буслы да Беларусі -
                і клічуць, клічуць: "Прылятай!".