Над вёскаю туман плыве...

Анатолий Анненко
Над вёскаю туман плыве,
                як пакрывала дзіўнае.
А ў вёсцы той янА жыве -
                мая любоў адзіная.

Дзяўчына -   неба у вачах,
                паходка - лёгкакрылая...
Яе згадаў, а сэрца: - Ах!
                Галубка мая мілая!