Адкуль?

Оксана Маркович
Адкуль прыходзяць вобразы і словы -
З глыбінь душы, ці з іншага жыцця?
Пачуцці, што бяруцца за аснову
Ўстаюць - як з плыні, быццам з забыцця.

Ўсплываючы - варушацца, жывыя,
Прачнуўшыся ад векавога сна.
Ёсць рай, ёсць ад. Ёсць нашых продкаў Вырай.
А бессмяротная душа - адна.

Ці сноў чароўных каляровых шкельцы
Ў калейдаскоп складаюцца адзін?
Ці гукі ранка нараджаюць скерца,
Напеў знаёмы ў сэрцы абудзіў?

Адкуль бяруцца творчасці вытокі?
Як нот і слоў звіваецца вянок?
А мо не трэба сэнс шукаць, душу паслухаць толькі -
Яна сама спляце з радком радок...

21.09.2015