Вераснёвае лагчыннае

Мерха
      Зіхацеюць кропелькі расы
      у калысцы  залатога павуціння,
      спіць туман ў  імшары журавінным
      і дрымотна ружавеюць верасы.
      Раніца згартае свае сны
      у халодныя вільготныя лагчыны
      і вачэй адвесці немагчыма
      ад блакіту,  дзе ляцяць буслы.
      У бары прывабны пах грыбоў,
      на далонях пацеркі брусніцаў,
      восень, як лясная  чараўніца
      у абдымках волатаў  дубоў.
      Марыцца  ізноў  сюды прыйсці
      прасачыць буслоў да небакраю,
      мабыць ад таго,  што я не маю
      даражей за гэтыя мясцін.

 

             верасень 1997



      Иллюстрация -  картина Вячеслава Палачева "Утренняя роса"