Магчыма толькi тут

Мерха
        Магчыма толькі тут,
        у змрочным гушчары
        сівых ялін адвечных,
        ёсць таямнічы кут,
        дзе дрэмлюць да пары
        вагні задзьмутых свечак,
        дзе папараці пах
        хавае успамін
        пра кветку летняй ночы,
        іскрыцца Млечны Шлях
        пад ціхі шэпт галін
        ды цуд вяртаць не хоча.
        А мо настане час
        для запаветных слоў,
        і на світанку шэрым
        да вельми грэшных нас
        нябесная любоў
        знясе агенчык веры.
      
 
          1998

Иллюстрация  отсюда:
http://wpapers.ru/wallpapers/nature/Landscapes/7393/