04, 10, 2015

Светлая Две Тысячи 10
Уступае восень у свае правы... і хутка зноў не стане і травы, што вока радуе да гэтае пары... лісты пападаюць на дол ... каб уцяпліць зямлю перад зімою... а мы ўсё такія- ніякія, і  змен не маем у жыцці... а трэба толькі страх нам перасіліць... і Волі дзверы адчыніць .. заззяе сонца ў душах змрочных, і сэрцы...сэрцы пазітыўна ўзрушацца, усьмешка з'явіцца ў нас на вуснах ... Уставай, народ! Чакае ўжо нас наша будучыня !
Нам нельга момант прапусьціць, калі вядзе нас лёс з пустыні...ў вольныя лясы...