белорусская деревенская песенка

Саша Морозов
ВЁСАЧКІ  СМАЛЁЎСКІЯ
      
           I.
Ах, вёсачкі смалёўскія,
Зімою сцежкі коўзкія,
У восень свінні тоўстыя,
А летам – прыгажосць!
Прылепы, Ляды, Юр’ява –
Ёсць і “пітво” і “курава”,
Слабодка, Мглё, ды Куркава –
Удзячным будзе госць.

        ПРЫПЕЎ:

Жылі-былі – не тужылі,
Працавалі, як маглі.
Сярод вёсак заблудзілі
І да хаты не дайшлі.

                II.

У Драчкава, у Драчкава,
Пілі і елі смачна мы,
А потым у Пятровічах
Было ў лазні горача.
У Алесіна, у Алесіна,
Пілі і елі весела,
А потым, у Тадуліна,
Штось дрэннае глытнулі мы.

      ПРЫПЕЎ:

Жылі-былі – не тужылі,
Працавалі, як маглі.
Сярод вёсак заблудзілі
І да хаты не дайшлі.