мая маленькая радзiма

Саша Морозов
МАЯ  МАЛЕНЬКАЯ  РАДЗІМА

            I.
Старэюць вёсачкі, як людзі –
Сівеюць дахі і акенцы.
І прыйдзе час, і прыйдзе студзень,
І  застанецца жыць ў сэрцы.   
Але жыве, ўсім на дзіва,
Праз ліхалецце і расстанні –
Мая “маленькая радзіма”,
Маё вялікае каханне. 

           II.
Хварэюць вёсачкі як людзі
І прыйдзе час, калі, напэўна,
Іх зранку болей не разбудзіць
Ні скрып калодзежны, ні певень
Але жыве ўсім на дзіва
Праз ліхалецце і расстанні
Мая “маленькая радзіма”,
Маё вялікае каханне.

          III.
Яна валодае сакрэтам -
Любіць і песціць, нібы маці.
Дай Бог ёй далей кожным летам
Дзяцей і ўнукаў гадаваці.
Так i жыве ўсім на дзіва
Праз ліхалецце і расстанні –
Мая “маленькая радзіма”.
Маё вялікае каханне.