Жывы. Пакуль. Жыву

Вершы
Я лёсу прабачаю
Бязладдзе будных дзён –
Не ведаю адчаю,
Змагаюся з жыццём.

Зацягне ў каляіну,
Ажно не прадыхнуць –
Не паддаюся спліну,
Ганю сумненняў муць.

Фільтрую каламуту –
Інфармацыйны бруд:
Паслухаю з мінуту,
Хвіліна – я ўжо TUT.

Змахну з вачэй заслону,
Наведаю царкву…
Шапну падчас паклону:
"Жывы. Пакуль. Жыву".

07.10.2015