сегодняшнее

Анастасия Котюргина
За вокнамі
ўдзень
забіваюць дрэвы.
І плача
Лясная пракуратура.

Людзям з пілою
таксама веру.
Вось дура!

Валіцца хрустка
долу
рабінка.

Блізкіх людзей
даўно пражавалі.

Я,
Божа,
навечна -
Твая сцяблінка
                са сталі!