Падаруй каханне

Лёля Совина
Ты ведаеш, што ў маім сэрцы цяжар
І мне не хапае паветра з Табою.
Між намі адлегласць і слёзы, нажаль.
Кілометры дыхаюць нашай любоўю.

Пачуцці не знікнуць - яны ўсё мацней
І я з кожным крокам кахаю ўсё болей.
Усё гэта - праўда, Ты толькі павер.
Як птушкі ляцім мы з Табою да волі...

Прыспеў:

Мне каханне сваё падаруй
І дазволь дакрануцца далонню.
ПачуццЯмі, малю, не жартуй.
Ад злых слоў мы любоў абаронім.

Трымаемся побач заўсёды з Табой,
Заўжды паглядаем у лЮбыя вочы.
Адлегласці наша стрывае любоў,
З Табою мы гУтарым ў "сетцы" штоночы.

Цягнік да мяне Твой бліжэй і бліжэй,
Цябе сустракаю шчаслівай усмешкай.
І з днём кожным будзе расстанне цяжэй.
А, можа, застанешся побач нарэшце?

Прыспеў: