Малiтва

Мария Ючкович
Стамілася ад няпраўды,
Чэрствасці, несправядлівасці.
Малюся: -- Божа, папраў нас,
Адары сваёй Божай міласцю!

Каб бачылі тых, хто з намі,
Не толькі сябе, любімых,
Каб збераглі мы памяць
Пра мову дзядоў, пра радзіму.

Каб інтарэс грашовы
Не панаваў над сумленнем,
Каб абяцанняў словы
Сталі канкрэтным рашэннем.

Каб не стараліся надта
Быт свой зямны забяспечыць,
Бо, дзе пануе сквапнасць,
Там не пануе вечнасць.