Закружыла паветры лiстота

Надежда Петручук Филон
Закружыла ў паветры лістота
Пад птушыныя частыя ўзмахі,
А зімы першазданная цнота
Апусцілася снежнем на дахі.

Прыпынілася ціха, нясмела,
Баючыся, што раптам не прымуць...
У палёце сваім пасталела
І падобная стала на прыму.

Прыгажуня, краса, каралева,
Колькі вытрываць зможаш у брудзе?
Ці адмераны час ты здалееш
Тут правесці? Ці многа не будзе?

Закружла ў паветры завея,
Далягляд у віхуры знікае...
Чутна з кожнай сняжынкай:"Здалею!
Чысцінёй у сабе закахаю!"