Белае бяссонне

Мария Ючкович
Белая прастора.
Белае бяссонне.
Белае учора
І белае сёння.

Белыя карункі
Снегавой пасцелі.
Граюць згодна струны
Белае мяцелі.

Белае бязмежжа.
Белае бяссонне.
Пуста. Глуха. Снежна.
Снег залёг на скронях.