Каляровыя листки...

Оксана Ярошенок
Каляровыя лісткі
Па сцяжынках вецер носіць.
Зноў прыклеіць да шчакі
Кропельку-дажджынку восень.

І яшчэ дзве - наўздагон,
А пасля пасыпле стОООлькі!!!
Ці ўратуе парасон
Макіяж мой вадастойкі?

Халадэча. Лёгкі шок.
Для самоты - час найлепшы.
Натуральнасці штрышок
І у знешнасці,і ў вершах.