23. 11. 2015 - 2

Светлая Две Тысячи 10
Не ў грэчку, у проса пападаю... на тле падзей апошніх ужо і не ведаю, каму не веру я наўпрост, каму не давяраю... Усё неяк і не так, усё крыва, коса, і накірунак вельмі ўжо непросты думак... Хачу спакою я! Шкада... і запытаць не маю я каго, рабіць мне заўтра што... Няма ўсЁ- раўно адказу, і дапамогі мне не дачакацца, такой, каб нешта важыла... старая стала , мабыць... ламаю я сябе ...ламаю... сабе халодную вайну я аб'яўляю...Мне заўтра будзе лепш. Я абяцаю! І пазітыў папрэ, як з горкі круглы камень. І шлях я спрошчу, і сяброў вярну... вось толькі трошкі супакоюсь, адпачну...