25, 11, 2015 Басня

Светлая Две Тысячи 10
Улада як муза

Разбэсьцілі,
Разрабавалі...
На гэтай мутнай
Дыктатуры хвалі
Начальнік кожны
Як бы цар...
На дробнай фабрыцы,
У калгасе,
На ўсіх заводах,
У СМІ рэдакцый,
І ВНУ,
у каледжах,
Выканкамах
Сабе , любімаму
Па стопяццот зарплат...
Без кошту пэўнага
Не можа існаваць
Бо здрада...
А ўлада
Усё гадуе парсюка,
Законы , пастановы
І Ўказы -
На падвышэнне
Тлустасьці
Сваіх адэптаў-
Парабкаў...
А потым ... раз...
За краты,
Або плаці адкат...

Адна мо для мяне
Бяда тут...
За ўсё, урэшце,
Плацім мы...
Народ,
Электарат...
Ну, і
Даколе, спадары?