Адлятаюць буслы...

Леонтий Обринский
   Восень мые дажджом пацямнелыя шыбы,
   Поіць хмары з ракі, як насунецца змрок...
   Клін будуюць буслы ў нябёсах і, нібы,
   Як малое дзіця, робяць першы свой крок.

   Паплывуць над сялом развітальныя крыкі,-
   І знікае паволі нязладжаны клін.
   Адлятаюць буслы з нейкім жалем вялікім,
   Іх у вырай нясе невядомая плынь.

   Апусцее гняздо на закураным даху,
   І з тугой, да вясны, павянчаецца сад...
   Адлятаюць буслы ўсё далей звыклым шляхам,
   Адлятаюць буслы...каб вярнуцца назад.


          верасень 2015г.