Вясенн1 малюнак

Анна Атрощенко
Рачулка тонкай стужкай
Бяжыць кудысь, цячэ...
І мары будзе гушкаць,
І думачкі яшчэ.

Напоўніць час трывогай,
Дзянёчкі -- нітка спраў...
Жыццёвую дарогу
Нам лёс наканаваў.

І тое, што пражыта,
Убачым мы ясней.
І, як рунее жыта
На зломе ўсіх падзей!

(Фота Інэт)