Бярозка

Анастасия Шведко
Бялюткая бярозка,
Аб чым сумуеш ты?
Спусціла голле-коскай:
Уніз ляцяць лісты...

Ці ўвосень ты замерзла,
Ці вецер стан сагнуў,
Ці чалавек нядобры
Да глебы прыхінуў?

-Дык,-кажа,-не пра гэта
Бядую я, не-не:
Прыходзіць кожным летам
Бабулька да мяне...

Прыходзіць, абдымае,
Памоліцца і зноў
Хусцінку папраўляе,
Ды рухае дамоў...

А вось у гэтым летку
Бабуля не прыйшла
І хустачку у клетку
Прынесці не змагла.

Я ўсё стаю, чакаю-
Кастрычнік надыйшоў...
Ці з ёй бяда якая?
Ці, мабыць, час прыйшоў?..

З бабуляй развітацца,
Ды з боку ў бок iзноў
Адзінай калыхацца
Сярод буйных дубоў...