Зламанае крыло

Артём Рапецкий
Нібыта птушка, ты ляцела
У небе з ветрам за спіною –
Свабода руху, думак, цела,
Жыцця бяз межаў, над  зямлёю.

Што можа быць большым жаданнем –
Прастору даць усім сваім марам?!
Але ў буры прадчуванні
Аблокі зменяцца на хмары.

І вецер, што віруе ў небе,
Нібыта дзікі воўк, завые.
І ты ўжо падаеш на глебу,
Параненае склаўшы крылле.

З крылом зламаным не лятаюць,
Жыць на зямлі – жыццё ў няволі,
Глядзець на неба – й марыць, марыць…
Аж сэрца сціснецца ад болю!

Але пакуль жыве імкненне,
Мацнейшы будзе час за раны.
Не затрымае прыцягненне –
Цябе сустрэне новы ранак.