05, 12, 2015 Раница

Светлая Две Тысячи 10
Краіна жахаў ... тут жыву я... і, барані мяне той літасьцівы Бог, што не памру пакуль. На змены спадзяюся я дагэтуль. Як паміраць, то толькі чалавекам, а не скацінай, моўчкі, у пакутах. З нагамі, мозгам і рукамі... то нейкі парадокс ...і цэнтар , кажуць, мы Еўропы... Непраўда гэта, відавочна.  Мы больш ужо падобны Азіёпе. Менталітэт змяніўся за сто год. Шкада, што вельмі ўжо марудна ходзяць справы... і доўгі шлях у нас да славы