Ноч прыцiхла далёка за поунач...

Леонтий Обринский
   Ноч прыціхла далёка за поўнач.
   Камароў надакучлівы піск...
   Адзінокі, халодны і поўны,
   Месяц з вечара ў небе павіс.

   Краем вока цікуе на зоркі,
   Што заззялі над сонным сялом,
   І свой лёс, нешчаслівы і горкі,
   Аздабляе адбітым святлом.