19, 12, 2015 Вспомнить с болью

Светлая Две Тысячи 10
І я памятаю 19. 12. 2010 года
О дайце..дайце мне... гранату хоць ...каб скончыць гэты гвалт над плоццю ... І цела, і мозг ужо лемантуюць па- даросламу. Нямы ніякага ў іх паразумення , чаму дагэтуль не збіраем мы каменняў... Пара раскідваць ужо іх ... даволі! Цярпець і каяцца - то , мабыць, і не моцных доля. І так галовы ў попеле ўжо... а ў каго на галаве і лайно, лакшыны на вушах ужо тоны, што мы ніяк і ні на што не здольныя. Ілжа, якую давялі да гідкай праўды ... а мы і слухаем яе, як тыя малпы. Баімся раніцай адкрыць шырока вочы, каб вечарам пачаць наперад крочыць... Так нас усіх калісьці напалохалі ...