25, 12, 2015

Светлая Две Тысячи 10
Каму журыцца трэба зараз...
сама сабе я тэму развіваю... і кніг , газет, часопісаў я шмат ужо не чытаю... То бібісі, што на народнай хвалі, мне так дапамагае! Я ведаю, дзе што і як, па чым у Кароне прадаюць кумпяк, якія кошты зноў на садавіну, калі краіна скаціцца ў яміну, каго падвесіць трэба на круку, каго зноў садзяць за курупцыю, чаму знікае з ВНУ навука, чаму бабуля не купляе падарунак унуку... чаму, урэшце, святы нас не радуюць, чаму адзін да аднаго не маем мы спагады ў масе... І справы тут не ў каўбасе ці ў мясе ... у перспектывах змрочных на жыццё, пра гідкае на фоне свят быццё... мо нешта трэба і мяняць у ім ужо? А, СПАДАРЫ?