Мясцiнам, дзе вырас

Владимир Михайлович Крюков
З дзяўчынай той ужо я не спаткаўся.
Прайшлі кудысь жыццёвыя гады.
Калісь у яе ў дзяцінстве закахаўся,
Ды з той пары ўцякло ўжо шмат вады.
Я ў родныя мясціны закаханы,
У лес, раку, прыгожыя палі.
Майму куточку назаўсёды я адданы,
Таму, дзе з сябрукамі мы раслі.
Прайдуся я да хаты па сцяжынцы,
На лаўку я прысяду, адпачну,
А потым я спушчуся да крыніцы,
Вадзіцы там рукою зачарпну.
Успомню, як калісці ў маленстве,
Набегаўшыся,  смагу праганяў,
І ранкам з хлапчуками ў дзяцінстве
Карову як на пашу выганяў.
А потым  я вярнуся да хацінкі
І дзверы нетаропка расчыню,
І ўжо таго не маючы ўстрымку,
Я маці разам з бацькам абдыму.
А маці ўпотай выцера хусцінкай
Вось тыя кроплі нястрыманай слязы.
І, як заўсёды, позіркам клапатлівым
З удзякай гляне на святыя абразы.