09. 01. 2015

Светлая Две Тысячи 10
Душа баліць ці проста плача... аддаць каму мо мне гадоў са дваццаць... дала б зарок тады на век... змагацца з кепскім , што ў сабе трымаю, чалавекам. Ён хворы, бедны, недахвалены , кіпіць, бывае як пчалой уджалены, бяжыць ізноў не роўнаю дарогай... калдобіны і яміны шукае зноў ... і зрок і слых трымае як пугач , што ноччу зайцаў узяў і распужаў ад роспачы ці ,мабыць, як Кін Конг, не мае ў горадзе спакою... Во гора ж мне ... Не выпіць болей сырадою, не вернуцца гады мае, калі я мела да кароўкі дачыненне... некае... Не дваццаць...дзесяць бы хапіла, змяніць каб чорнае на белае