14, 01, 2016 З Новым годам па старому стылю!

Светлая Две Тысячи 10
Так хутка час ідзе..Віно ўжо не цячэ па барадзе. Адно сліна - прыкмета сталасці яна. Шкада, што не паспею зуб аддаць за усё, у чым прысягала я. Так гэта лёгкім мне здавалася... прысягі і налева і направа раздавала. Кавалак годнасці на плаху мы паклалі... і сварымся... і сварымся... Галоўнае, і боршч не варым, а толькі з горам і бядой змагаемся. Мы не жывем, мы , людзі, выжываем, пакуль гуляе баль на нашых костках зграя. Пара ўжо з гэтым нешта і рабіць, а мы куток насовай хусткі ўсё цярэбім- жанчынкі на выданні вечным ... На сто адсоткаў я упэўнена... на 100! Пара ў свае ўжо рукі браць нам лёс свой!