22, 01, 2016

Светлая Две Тысячи 10
Ад горкае слязы,
Гарачае крыві
Патокаў,
Няма канца ...
Цячэ...цячэ...
Бо множацца
Яе вытокі ...
Не я адна
Так моцна зараз
Плачу,
Не ад мяне адной
Сыйшла ў свет
Удача...
Нас шмат...
Хто мусіць
Думаць ,
Дзе падзець
Цярпенне...
Шукаць у сабе,
Нарэшце,
Смеласць!
Шукаць
Паплечнікаў,
Таксама
Пацярпелых...
І выхад даць
Пачуццям
Годным,
Бо больш
Сядзець
Па шыю
Ў дрыгве...
Не модна!