Такое жыццё...

Леонтий Обринский
  Усявышні, няўдала, з высокіх нябёс
  Адмераў у аршынах і ў метрах нам лёс.
  З вытоку да вусця плывём чарадой,-
  Хто зверху плыве, хто зусім пад вадой.

  Губляем чырвонцы ў дзіравым жыцці,
  Шукаем капейкі, якіх не знайсці.
  Займаем чаргу на сцяжынцы ў рай,
  Ды пугаю вокрык:-Назад! Месца знай!

  Разлічваем, верым і ў марах жывём,
  Ці сённяшнім часам, ці заўтрашнім днём.
  Шукаем дарогу ў натоўпе людзей
  І лічым няўдачу за пробліск надзей.

  Змагаемся з ценем, не робім высноў,
  Жывём у палоне нязбытнасці сноў.
  Спяшаемся ў буднях сляпой мітусні,
  Пужаемся праўды і верым хлусні.

  Працягласць прасторы не мае мяжы
  І час безупынна ўперад бяжыць...
  А наша жыццё, як начная зарніца...
  І свечка гарыць...А за што памаліцца?