З самага ранку скамечаны дзень...

Дарья Дорошко
* * *

З самага ранку скамечаны дзень,
Быццам сукенка з чырвонай фланэлі...
Недзе пад поўняй згубіўся твой цень.
Што ты без ценю? - Дзіця без арэляў,
Шчасце без суму, бяссонны спакой,
Месяц без зорак, пярсцёнак без шлюбу,
 Снежань без снегу, і мова, якой
  Слоў не хапае "каханы" і "любы".