Реформа мозга

Светлая Две Тысячи 10
Рэформа мозгу ...
Я анансую змены ў сябе, каб зразумець , што дзеецца, куды мне класціся ў ложку галавой, каб ўстаць жывой, куды мне кошык ставіць з " крапівой", каб штосьці засталося з'есці , каго мне слухаць... ісці не ісці на Плошчу... ці атрымаю я дубінкай па плячам ды ў косці...ці проста з'ехаць ціпа да дачушкі ў госці... такая вось дылема... рашаць задачы ці праблемы і сябраваць мне з галавой сваёй ці не... бо час ідзе , вазок не сунецца нікуды...перашкаджае нейкая паскуда ... спрабуй вось, зразумей ... знайдзі яе... Хутчэй , яна ўва мне... ў табе таксама, спадар, сябар, сусед, калега, проста грамадзянін ...Ты беларус, урэшце ? Не? Давай пачнем з сябе мы!