Завіруха ўжо не вые,
Гурбы снегу не мяце...
Дрэвы -- голыя, чужыя,
Зніклі сцежкі ў пустаце.
І гуляюць нізка хмары
Па-над полем, над ракой,
Раструсілі снег, як мары,
Зачаруюць белізной.
Вецер клёнікі калыша,
І бяжыць трушком у лес.
І знікае раптам ціша
Каля ёлачак-прынцэс...
11.02.2016.
Фото интернет