Прадчуванне вясны

Анна Атрощенко
На далёкім тым узлеску
разгуляўся сакавік,
Падарыў сёння пралеску,
усміхнуўся, ціха знік.

І на сэрцы зноўку свята,
быццам суму не было!
І святла вакол багата,
бо ўсё дрэннае прайшло...
             25.02.2016.