беларускiя ненародныя замовы 3

Саша Морозов
на грошы

На двары зіма ці лета? –
Марай я адной сагрэты:
Хай грызуць мяне як вошы
Кожны дзень дурныя грошы!

ад тараканаў

Вечар млявы і нікчэмны –
Пляскаць тапкамі дарэмна!
Тупай, тупай ў агарод,
Прусаковы карагод!

ад зайздрасці

Сонца свеціць ўсім “за так” –
Ці рубель ты, ці пятак.
Позірк дрэнны сыдзі ў ноч –         
Мне кішэню не суроч!

ад шаленства

Дурань лаецца на вецер.
Абібок на ўсё на свеце.
Захіні, Гасподзь, з маленства
Ад такога вось шаленства!