беларускiя ненародныя замовы 4

Саша Морозов
ад педыкулёзу

Сярод ночы праз мазгі,
Быццам думкі папаўзлі…
Зранку ўсё шампунем змыю,
Каб не поўзалі дурныя.

ад заікання

Ад спалоху, ці знянацку –
На зубах язык запляскаў.
Як маланка ў балоце,
Супакойся, рэха, ў роце!

ад радыкуліту

Што за жарты?! Што за здзекі?!
Не дапамагаюць лекі!
Паспрыяй, святы Мікола,
Каб спіну не гнула ў кола!

ад сурокаў

Не хавайся! Не хлусі!
Бог – не фраер. Бачыць ўсіх!
Хай таму заплюшчыць вочы,
Хто надумаў нас сурочыць!


ад жаночай здрады

Лезе кальцый праз макушку.
Збаві, Божа, ад мянушкі!
Каб не клікалі ўздагон
Ні “аленем”, ні “казлом”!


ад міліцыянтаў

Ў белы дзень ды з цёмным півам
Мы схаваемся ў крапіву,
Не схапілі каб за транты
Нас хлапцы-міліціянты!