Беларуская вясна

Валентина Воробьева
Сакавік запамятаў, што ён - вясновы,
Снегу панакідаў - не відаць дарогу,
Ноччу сыпле зноў, стараннік адмысловы,
Лютаму аказвае падмогу.

Чысты ліст паперы, а не поле!
І ні птушкі не чуваць, ні ручая.
...Лес пануры, бы знядужаў і знядолеў, -
 Горыч безгалосая  мая.