Сiрацiна

Валентина Климович
У небе зорачка ясная, ясная,
У небе месячык ледзьве плыве…
Прытулiлася вiшня да ясеня,
Можа неяк свой век дажыве.

Нiзка голлем да долу схiлiлася-
Трапяткая, увысь не глядзiць,
Нiбы просiць яна ў яго мiласцi-
Пашанцуе, калi набяжыць.

А навокал нi роднае душанькi,
Нi сябровак-зайздроснiц няма.
Са сваiмi адна яна думкамi
Усё сумуе ў роспачы мар.

Недзе там, за шырокаю рэчкаю,
Малады на пагорку садок…
Ёй прынёс гэту вестку ў рэшаце
Вольны вецер аднекуль здалёк.

I ўзмалiлася вiшня да ясеня:
-Адпусцi ты на волю мяне!
Мо, сустрэну там сокала яснага
У той няведамай мне старане.