Чаканне

Ткач Елена Викторовна
Шэрасць з неба заглядае ў вочы,
Снега мала, сыпле толькi ноччу.
Сцiплая галiнка молiць аб спатканнi,
Вяснавых уборах i прызнаннi.

Снег цалуе, хiлiцца i лiпне
Да забораў, дрэваў, ледзь ён рыпне...
Аб Радзiме - небе - уздыхае,
Зiму ды з марозам успамiнае.

Вецер гойдаецца ў цёмных дрэвах,
У салаў'iных былых спевах.
Жорсткi, сапраўды,i ён чакае,
Як прылашчыць нас i прывiтае .

Цiшыня. Нязвыклая. Чаканне.
Сакавiк iдзе, з вясной - спатканне.
Дзень цi два адчынiць неба дзверы,
Калi сэрцам без сумнення верыш.