Вясной

Ткач Елена Викторовна
Сакавiк шчыра мые ўзлессе
I ствалы цемных вiшань у садзе,
Жаўрукi ляцяць напрадвеснi,
Адкрываецца кнiга ў акладзе.
 
Вясна вабiць вока пяшчотай
Зёлак, зеленi, купала неба,
Свет зноў ззяе адзiнай турботай -
Славiць Бога - i нам так трэба.