Малiтва за братоу

Антон Евсеенко
Стаю прад іконай у храме
Малюся за родных братоў,
Каб хутка прыйшоў канец драме,
Каб быў супакой там ізноў.

Малюся я за Украіну,
Каб там не стрэляў кулямёт!
Малюся за нашу краіну,
За родны, любімы народ.

Але свечы ўсе горка плачуць,
І слёз гэтых нам не спыніць.
Братоў у вайне цяжка бачыць,
Свяча за радзіму гарыць.

14 жніўня 2014 года