За дажджамi

Мария Ючкович
Зачасцілі штось дажджы,
Нават ліўні.
Аб вясёлым мне кажы,
Аб шчаслівым.

За дажджамі будзе зноў
Сонца лета,
Час дзівосных, светлых сноў,
Руж-букетаў,

Час сунічнай смакаты*,
Сенакосу...
Мне ўначы даруеш ты
Зорны россып.

         
         сунічнай смакаты -- земляничной вкусноты