Зорка шчасця

Мария Ючкович
У нашым часе мітуслівым*
Спыніся. Памаўчы.
Зірні на жыта пералівы,
На зорку уначы.

Адна-адзіная іскрыцца
Над дубам векавым.
То зорка шчасця, Мілавіца.
Агнём сваім жывым

Запаліць сэрцы маладыя,
Спашле ім прыгажосць,
Прашэпча словы ім святыя:
--Каханне, людзі, ёсць!..

               мітуслівы -- суетливый