02, 04, 2016

Светлая Две Тысячи 10
Пакуль не адняла ўлада сподняе,
Ідзі на Плошчу, родны мой!
Кішэні ўжо пустыя ў цябе,
На твары роспач
Вочы ў дол,
І ногі ледзь ідуць на тле
Падзей апошніх!
Чаго ўжо чакаць,
Калі так мары
Нашы спрошчаны...
Вось толькі выжыць неяк ...
І ўсё...
ХібА ж гэта жыццё?
То мукі без надзеі
Марнавацца!
Харэ ўжо спаць
У дзіравую мо
Шапку...
Нас усіх чакае
Лепшай долі цень!
А гэткае жыццё...
Ды ну яго ...
У пень...
Нам на канапах
Волі не знайсці...
Нам лёс дае
Пасыл...
Устаць і Ісці!

Устань і Ідзі!