Вялікі дзень зноў настае,
зіхціць прамень на небе хуткі.
І думкі светлыя мае
спяваюць гімн вясне ціхуткі.
Віецца песня між бяроз,
птушыны гоман чуе вёска.
Вітайце свята вы без слёз,
Жыццё -- гэта дарунак Боскі.
І, каб Гасподзь нас засцярог,
адвёў бяду, грэхападзенне,
У светлы храм вядзе ўсіх Бог,
малітва --вось наша збавенне.
Каб бачыць шлях перад імглой,
узгоркі, нізкія лагчыны,
З малітваю сябруй святой,
любі людзей і край свой слынны!
(Свята-Міхайлаўскі храм. Фотаздымак мой)