Знайдзi мяне снежаньскiм бясснежжы

Герко Вероника
Знайдзі мяне ў снежаньскім бясснежжы,
На станцыі, дзе не змагла сысці,
Дзе марыла, пісала свае вершы.
Хоць дзе-небудзь, прашу цябе, знайдзі.
У цёплай каве, ці ў мяккім пледзе.
Акрый мяне ад халадоў.
Знайдзі,
пакуль табе ў канверце ня выслалі маіх снягоў.
Пакуль нам вецер не падзьмуў у вочы,
Пакуль мароз не закалоў у шчаку.
Ты не згубіся ў гэтай зорнай ночы,
Схапі маю жаданую руку.
А знойдзеш, за каўнер схавай мяне ты.
Ад злых вачэй, нянавісці ад злой.
І колькі суму не паслаў бы горад гэты,
Заўсёды побач я з табой.
Знайдзі мяне ў снежаньскім бясснежжы…


________
Пераклад на беларускую мову верша "Найди меня в декабрьском бесснежье"
(http://www.stihi.ru/2015/12/08/11048)