Билль о букашках

Светлая Две Тысячи 10
Біль аб казюльках. Уласна тэкст.
Жыццё ідзе паверх. Унутр ніяк і не забрацца. Забараняюць нейкія казюлькі ў галаве, што не даюць ізноў мне чалавекам звацца. Таму пастанаўляю ... пунктам першым : ачысціць мозг ад усялякай нечысці. Другім- знайсці альтэрнатыву такому існаванню гідкаму , няма бо сіл ужо. А трэці пункт , мо самы важны ... няхай нам будзе ўсім зусім не страшна! Бо што страшней , чым спрэс знявага, любы наш годны крок , то здзекі , штрафы, пільная ўлады увага.
Казюлек з мозгу гэць! Свабодным думкам - Воля!
І вернецца ізноў у хату беларуса доля...
Якой ён заслугоўвае!