феерычна- сатырычнае

Светлая Две Тысячи 10
Была ў краме баба Ганя.
Узяла з сабою пенсію ...
Не ўсю,
Бо частку загадзя
Адклала
За камунальныя паслугі.
За свет, за газ,
За хатні тэлефон,
За нейкі там падараваны ёй айфон,
За інтэрнэт,
Каб бачыць праўду , хоць якую,
У свеце.
Прайшлася ля прылаўка побач дзесці ,
Схапіла , недарэка, хлеб,
Кавалак каўбасы з красоўкам,
Глядзела на астатняе галодным
Поглядам,
Так красамоўна ...
Пайшла дамоў ...
З пустой амаль зусім ...
Ці з сумкай ,
Ці то з торбаю ...