Пра партал

Галина Харитоненко Анкута
      
Не ведаю, цi мне пашанцавала,
Цi выпадак быў горам для мяне -
Я ў свеце паралельным пабывала...
Вы скажаце, што справа ўся ў вiне?
I цвёрда адкажу я вам: ды не!

Здаровы лад жыцця вяду з дзяцiнства,
Выдатнiцай ва ўсiм заўжды была,
З прыродаю любiмай у адзiнстве
З дзiцячых год свядома я жыла,
Спартыўнаю дзяўчынаю была.

У вераснi пятнаццатага года, -
Стагоддзе дваццаць першае iшло,  -
Здарэнне тое, лепш сказаць, - прыгода,
Здзiвiла ўсiх! Стаяла шчэ цяпло, -
Але вады ўжо шмат там уцякло, -

Я з рэчкi выйшла, вопратку надзела,
Пакрочыла да мужа: ён чакаў...
Ды знiкла раптам! .... Здзiўлена глядзела,
Калi хвiлiн праз дваццаць ён спытаў -
Калi ад нечакання ачуняў:

"Ты дзе была?" - "У свеце паралельным...
Падводы, конi, людзi... Хараство!
Сябе там адчувала так прыемна!
Гадоў назад было гэта за сто...
Ну што ты, не сварыся, мiлы, што..."

Паверыў мне мой любы...A сяброўкi,
Каторым расказала я пра ўсё,
Нягледзячы на снежныя аблокi,
Сабралiся на рэчку: iм жыццё -
Ад росту кошту вечнае ныццё -

У свеце гэтым так ужо абрыдла,
Што вырашылi ўлезцi у той партал,  -
Забудуцца i роспач там,  i крыўда,
I радасна жанчынам стане там...
Калi нixто не пойдзе па пятам.

"Але з сабою возьмем мы цукерак!"
А хтосьцi  самагон прапанаваў...
Бiдон, цi два... "Рашыць трэба наперад!
Каб там, у паралельным, не шукаў,
Сябе там чалавекам адчуваў!" -

Пасля басейна мы парагаталi,
На рэчку усё ж рашылi не iсцi,
У думках толькi смела паляталi...
Ды вырашылi шчасце тут знайсцi:
Бiдон да рэчкi цяжка нам нясцi!

       26. 12. 2015